Жабінка: Ва ўчастковых камісіях прадстаўнікоў палітычных партый не будзе
У раёне створана 21 участковая камісія, дзе будуць працаваць 247 чалавек. У тым ліку 165 (67%) жанчын, 35 (14%) - моладзь да 30 гадоў. 233 (94%) сябра камісій маюць вопыт правядзення выбараў. Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Жабінкаўскага райвыканкама Святлана Азольс, якая з'яўляецца сакратаром тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
Ні адной заяўкі ад прадстаўнікоў палітычных партый не паступала. Галоўным спосабам вылучэння стала падача заяў ад грамадзян (40% ад ліку ўключаных у камісіі). Акрамя таго, у выбаркамах будуць шырока прадстаўлены вылучэнцы грамадскіх аб'яднанняў-Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў - дэлегавалі 94 чалавекі (38%). Прадстаўнікоў працоўных калектываў у камісіях 55 (22%).
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"