Барысаў: Працэдура праверкі подпісаў - без назіральнікаў
Назіральнікі Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, якім было забаронена на мясцовым узроўні назіраць за праверкай сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, аспрэчылі гэта рашэнне ў Мінскай абласной выбарчай камісіі.
У сваю чаргу Мінская абласная выбарчая камісія прызнала забарону на назіранне за працэсам праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, аддадзеных за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, правамернай. «У адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, назіральнікі маюць права прысутнічаць на паседжанні адпаведных камісій, а не пры правядзенні названых працэдурных мерапрыемстваў », сказана ў адказе, падпісаным старшынёй Мінскай абласной камісіі А.А. Васільевым.
Такім чынам, у Барысаве праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў праходзіць без назірання.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"