viasna on patreon

Апазыцыянэраў трымалі на мяжы

2010 2010-11-05T10:14:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора, 4 лістапада, уначы на чыгуначным вакзале ў Горадні дзьве гадзіны пратрымалі актывістаў БСДГ Уладзімера Хільмановіча і Віктара Сазонава, якія вярталіся з Польшчы.

Паводле Ўладзімера Хільмановіча, абыходзіліся зь імі даволі ветліва, але прымусілі запоўніць дэклярацыі, хаця на тэрыторыю Беларусі яны ня ўвозілі нічога, што патрабуе дэкляраваньня.

Супрацоўнікі мытных і памежных службаў не патлумачылі ім прычынаў такога доўгага затрыманьня, хаця астатнія пасажыры праходзілі кантроль за некалькі хвілінаў.

Уладзімер Хільмановіч лічыць, што падобныя дзеяньні мытных і памежных службаў зьвязаныя непасрэдна з выбарчай кампаніяй, у якой яны абодва бяруць актыўны ўдзел у якасьці назіральнікаў.

Ён таксама нагадвае, што падобнае стаўленьне да апазыцыйных дзеячаў заўсёды мае месца на мяжы падчас значных палітычных падзей у краіне. Уладзімер Хільмановіч нагадвае, што заўсёды існавалі так званыя сьпісы апазыцыянэраў, і відавочна, што настаў час, калі іх пачалі задзейнічаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства