Зьмітра Пармона выклікаюць у КДБ
https://spring96.org./be/news/37754
2010
2010-11-16T09:23:48+0200
2010-11-16T09:23:48+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
15 лістапада у 15:00 сябру Партыі і Моладзі БНФ Зьмітру Пармону патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ, опэрупаўнаважаным Дудко Дзянісам Уладзіміравічам. Ён паведаміў Зьмітру Пармону, што яму неабходна 16 лістапада ў 9:30 зьявіцца ў КДБ па адрасе завулак Казлова, 6а для размовы "наконт аднаго знаёмага".
На просьбу даслаць позву супрацоўнік КДБ адказаў, што "гэта можна зрабіць, але якая ад гэтага розьніца".