Грамадскі камітэт за вяртанне Касцёла святога Язэпа вернікам
У Мінску створаны грамадскі камітэт за вяртанне Касцёла святога Язэпа вернікам.
Актывісты, якія ўвайшлі ў склад структуры выступілі з намерам правесці шырокае інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі ў гістарычным цэнтры Мінску, ініцыяваць судовае разбіральніцтва па фактах злоўжывання заканадаўствам з боку прадпрыемства “Мінская спадчына”, а таксама арганізаваць адкрытае грамадскае абмеркаванне праблемы перабудовы цэнтру беларускай сталіцы з удзелам усіх зацікаўленых бакоў. У склад камітэта ўвайшлі Аляксей Марачкін, Уладзімір Арлоў, Алег Трусаў, Таццяна Кім, Ірына Губская ды іншыя.
- 16 верасня мы разам з малітоўнікамі вырашылі ўстаць у абарону касцёла Святога Язэпа. Але ж пасля, як мы кожны тыдзень прыходзілі сюды, мы пачыналі разумець, што тут на гэтай пляцоўцы адбываецца сапраўдны гвалт, сапраўдны здек з нашай спадчыны гістарычнага центру Мінску. Разбураюцца бунынкі, не намі яны будаваліся, не нашымі высілкамі гэта ўсё адбудоўвалася. Акрамя гэтага разбураецца духоўнае сэрдца Мінску, разбураецца духоўны стан грамадства, - заявіла ў часе прэсавай канферэнцыі ў Мінску сябра камітэту Ганна Шапуцька.
На думку ўдзельнікаў грамадскага камітэту на сённяшні дзень ў беларускай сталіцы адбываюцца адразу два несумяшчальныя працэсы: пошук рашэнняў па рэгенерацыі і развіццю гістарычнай спадчыны, але паралельна з гэтым ідзе груба парушаючы дзейснае заканадаўства хаатычнае асваенне тэрыторыі для будаўніцтва новых аб’ектаў. Перапыніць такую практыку і будуць імкнуцца сябры створанага камітэту.
* * *
Гарадскі рэферэндум па пытанні вяртання Касцёла святога Язэпа вернікам можа прайсці ў Мінску ўжо ў сакавіку-красавіку будучага году.
Яго ініцыятары, сябры грамадскага камітэту “Духовае сэрца
Мінску” намераны дабівацца вяртання святыні ў рукі вернікаў, заручыўшыся
падтрымкай большасці жыхароў горада. Па словах актывісткі аргкамітэту Партыі
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Ірыны Губскай, бліжэйшым часам у Гарадскі
выканаўчы камітэт і Цэнтральную выбарчую камісію будуць перададзены адпаведныя
дакументы.
- Мы лічым, што калі пытанні ўзгадняюцца з грамадствам, то грамадскасць
павінна вырашыць каму належыць касцёл, каму павінен належыць храм, што тут
павінна быць. Таму мы сёння заяўляем, што будзем арганізоўваць мінскі гарадскі
рэферэндум, які павінен адбыцца ў сакавіку-красавіку 2011 году. Пытанне простае
і яснае: "У будынку касцёла Святога Язэпа павінен быць касцёл з
адпаведнымі духоўнымі ўстановамі, ці гатэль, які будуецца для правядзення
чэмпіяната свету?" І хай кожны жыхар Мінска адкажа на гэта пытанне для
сябе на выбарчым бланку на ўчастках для галасавання.
Па словах яшчэ аднаго чальца грамадскага камітэту “Духовае сэрца Мінску”
Анатоля Міхнаўца, тое, што грамадскасць можа ўплываць на лёс гістарычнага
будынку, сведчыць і зробленыя цягам гэтай восені шматлікія змены ў праекце перабудовы
кляштара Бернардынцаў пад гатэль, калі будаўнікі канчаткова вырашылі адмовіцца
ад арганізацыі тут басейна ды падземнага паркінга.
На думку Анатоля Міхнаўца, выказанае большасцю жыхароў Мінску меркаванне адносна гэтай перабудовы павінна канчаткова паставіць кропку ў гэтай справе.