viasna on patreon

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за зборам подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты

2010 2010-11-19T12:08:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zasvabodnyjavybarylogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

1. Збор подпісаў адбываўся з 30 верасня па 29 кастрычніка у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Выбарчага кодэкса, якая спрасціла парадак запаўнення падпісных лістоў і дазволіла збор подпісаў у форме пікетаў без атрымання папярэдяга дазволу ўладаў пры умове, што яны праводзяцца ў месцах, не забароненых мясцовымі ўладамі.

2. У той жа самы час тлумачэнні ЦВК аб парадку збору подпісаў стварылі прававую аснову для ўдзелу у зборы подпісаў асобаў, якія не з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўных груп, і удзелу адміністрацый арганізацый у зборы подпісаў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам.

3. Ініцыятыўныя групы ўсіх прэтэндэнтаў працавалі ў няроўных ўмовах ў параўнанні з ініцыятыўнай групай дзеючага Прэзідэнта. У прыватнасці, ім быў практычна забаронены доступ на тэрыторыю дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў, а таксама на тэрыторыю студэнцкіх і працоўных інтэрнатаў. У той жа самы час збор подпісаў шляхам пікетавання адбываўся бяз значных перашкодаў і ў адносна роўных умовах для ўсіх кандыдатаў.

4. Пры зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі масава выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Найбольш распаўсюджанымі яго формамі былі: удзел у зборы подпісаў адміністрацый дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, якія прымусова збіралі подпісы ў сваіх падначаленых; збор подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы А. Лукашэнкі ў іх працоўны час; збор подпісаў асобамі, якія не з’яўляліся сябрамі ініцыятыўнай групы А. Лукашэнкі (г. зв. «памочнікамі сябра ініцыятыўнай групы»).

5. Выбарчыя камісіі не дазволілі назіральнікам прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў, матывуючы гэта тым, што згодна з Выбарчым кодэксам назіральнікі маюць права прысутнічаць толькі на пасяджэннях камісій, тады як праверка адбываецца па-за пасяджэннямі. На думку экспертаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», адсутнасць адкрытасці пры праверцы сапраўднасці подпісаў дае сур’ёзныя падставы для сумненняў у аб’ектыўнасці яе вынікаў.

6. Суб’екты выбарчага працэсу актыўна карысталіся магчымасцю судовага і іншага абскарджвання дзеянняў розных суб’ектаў, звязаных са зборам подпісаў: толькі юрыстамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» была аказаная дапамога ў складанні 51 такой скаргі (3 з іх – задаволены). Большасць вядомых скаргаў датычыла: вызначэння месцаў, забароненых для пікетаў па зборы подпісаў; перашкодаў у зборы подпісаў на тэрыторыі інтэрнатаў; парушэнняў выбарчага заканадаўства асобнымі ініцыятыўнымі групамі і іх сябрамі, у тым ліку – удзелу ў зборы подпісаў асобаў, які не з’яўляліся сябрамі ініцыятыўных груп.

7. Некаторыя са скаргаў, датычных месцаў правядзення пікетаў і доступу ў інтэрнаты былі задаволеныя. У той жа самы час Цэнтральная і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не задаволілі ніводнай са шматлікіх скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства інцыятыўнай групай А. Лукашэнкі.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства