Юрыю Гуменюку наладзілі асабісты дагляд на мяжы
https://spring96.org./be/news/37965
2010
2010-11-22T09:06:01+0200
2010-11-22T09:06:01+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/gumianiuk.jpg
На памежным пункце “Брузгі” супрацоўнікі беларускай мытні і памежнікі здзейснілі асабісты дагляд гродзенскага літаратара і журналіста Радыё Рацыя, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменнікаў Юрыя Гуменюка.
Журналіст вяртаўся з Беластока ў Гродна. Прычынаў асабістага дагляду адказныя асобы не паведамілі, толькі склалі акт догляду асабістых рэчаў, які падпісаў галоўны інспектар мытнага пункту №4 “Брузгі” Аляксандр Козыраў.
Нягледзячы на тое, што Юры Гумянюк не з'яўляецца сябрам апазіцыйных палітычных партый і не ўдзельнічае ў аніводнай ініцыятыўнай групе кандыдатаў у прэзідэнцкіх выбарах, ён упэўнены, што асабісты дагляд звязаны з ягонай прафесійнай дзейнасцю і выкарыстаны з мэтай псіхалагічнага ціску.