Аўтара скандальнага відэароліка пра бабулін пашпарт звольнілі з БТ
https://spring96.org./be/news/38142
2010
2010-11-25T09:14:29+0200
2010-11-25T09:14:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўніцтва папрасіла маладога рэжысёра звольніцца «па ўласным жаданні».
Ролік «Бабуля-2010» з’явіўся ў інтэрнэце 8 лістапада і выклікаў велізарную цікавасць. За першы дзень яго паглядзелі 23 тысячы гледачоў. Як выявілася, рабіў яго інжынер відэамантажу Белтэлерадыёкампаніі, студэнт-завочнік Акадэміі мастацтваў Яўгеній Шапчыц.
Калі колькасць праглядаў набліжалася да 30 тысяч, відэа нечакана стала недаступным. Адміністрацыя Youtube змясціла тлумачэнне, што «ролік мае непрымальны змест». Самога ж рэжысёра праз некалькі дзён пасля «прэм’еры» выклікалі да кіраўніцтва і папрасілі звольніцца? паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на udf.by