viasna on patreon

Маладафронтаўцаў затрымалі за распаўсюд газет

2010 2010-11-29T10:08:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27 лістапада ў Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага.
З маладафронтаўцаў узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без складаньня пратаколаў.
Нагадаем, закон аб друку Рэспублікі Беларусь дазваляе свабодна выдаваць і распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы накладам да 300 асобнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства