Наваполацк: Страціць працу – за сустрэчу з апазіцыйным кандыдатам
https://spring96.org./be/news/38373
2010
2010-11-30T16:09:05+0200
2010-11-30T16:09:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kastusiounavapolack1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Наваполацку 29 лістапада адбылася сустрэча з кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым. Мерапрыемства было арганізавана ў Палацы культуры нафтавікоў і працягвалася 2 гадзіны.
На сустрэчу з Кастусёвым прыйшло каля 80-ці чалавек. Прадстаўнікоў улады ў залі не было. Але тыя, хто наважыўся задаць кандыдату пытанні, усе адно іншы раз казалі перад пачаткам: "Я ведаю, што за з’яўленне сюды я магу страціць працу".
Большасць пытанняў да кандыдата былі ананімныя. Выбаршчыкаў цікавілі пытанні пра пабудову АЭС у Беларусі, прыватызацыю зямлі і прадпрыемстваў, дэмаграфічную палітыку. Напрыканцы сустрэчы прагучала "Жыве Беларусь!"
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”