Кандыдаты ў Прэзідэнты прапаноўваюць прыняць Дэкрэт аб сябрах участковых камісій з правам дарадчага голасу
Мэта прыняцця Дэкрэта - рэалізацыі палажэнняў Выбарчага кодэкса аб роўнасці правоў і абавязкаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Адпаведны зварот у адрас дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо падпісалі Д. Ус, М. Статкевіч, А. Міхалевіч, Я. Раманчук, В. Цярэшчанка.
Сваю прапанову яны матывуюць тым, што ўчастковыя камісіі "фактычна сфармаваны з прадстаўнікоў аднаго кандыдата ў Прэзідэнты - дзеючага Прэзідэнта. Абсалютная большасць прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў з'яўляюцца сябрамі прапрэзідэнцкіх арганізацый, такіх як "Белая Русь" і БРСМ ". Да таго ж "большасць участковых камісій сфармавана па вытворчаму прынцыпу: на чале камісіі - кіраўнік або намеснік кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства (установы), а сябры камісіі - яго непасрэдныя падначаленыя. У той жа час кіруючы склад дзяржаўных прадпрыемстваў (устаноў) знаходзіцца ў прамым падначаленні і залежнасці ад прэзідэнцкай выканаўчай вертыкалі ".
Зыходзячы з вышэйпаказанага, альтэрнатыўныя кандыдаты ў Прэзідэнты прапануюць Аляксандру Лукашэнку "прыняць Дэкрэт аб сябрах участковых камісій з правам дарадчага голасу, прадугледзеўшы ў ім права кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь са дня рэгістрацыі накіраваць у кожную ўчастковую камісію па аднаму сябру камісіі з правам дарадчага голасу" .
Падпісанты звароту лічаць, што "выданне такога Дэкрэта павысіць клімат даверу ў краіне, будзе спрыяць прызнанню вынікаў выбараў унутры краіны і ў міжнароднай супольнасці".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"