viasna on patreon

Баранавічы: Нагляднай агітацыйнай інфармацыі практычна няма

2010 2010-12-01T10:53:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/infatumbabaranavichy30.11.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах практычна не відаць плакатаў з выявамі кандыдатаў у прэзідэнты. Друкаванай агітацыйнай прадукцыі няма ні на інфармацыйных стэндах у ЖЭСах, ні ў “Кутках выбаршчыкаў” у гарадскіх бібліятэках.

Няма такой нагляднай агітацыі і на інфармацыйных тумбах, дзе дазволена размяшчаць партрэты кандыдатаў і іншую агітацыйную прадукцыю згодна з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.11.2010 года № 3555. На іх былі заўважаны толькі невялікія ўлёткі пра сустрэчу выбаршчыкаў з Андрэем Саннікавым і  выступленне Уладзіміра Някляева на тэлебачанні. Інфармацыя пра астатніх кандыдатаў у прэзідэнты адсутнічае.

На фота: Агітацыйная тумба з улёткамі Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства