Міліцыя шукала грошы ў давераных асоб Някляева. Не знайшла
https://spring96.org./be/news/38403
2010
2010-12-01T11:51:41+0200
2010-12-01T11:51:41+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня а 7-й раніцы на менскім вакзале міліцыя
затрымала давераных асоб Уладзімера Някляева Аляксандра Фядуту і Алега
Мяцеліцу, якія вярталіся з Масквы.
Як паведаміла "Свабодзе" прэсавая сакратарка Някляева Юлія
Рымашэўская, вагон, у якім ехалі Фядута і Мяцеліца, быў ачэплены міліцыяй у
цывільным і ў форме.
Давераных асоб Някляева затрымалі і адвялі ў апорны пункт. "Там правялі праверку – перш за ўсё шукалі грошы, відаць, хацелі давесьці праўдзівасьць словаў Лукашэнкі аб тым, што кампанію Някляева нібыта фінансуе Расея. Але цягам 2 гадзін міліцыянты так нічога і не знайшлі. Яны праверылі таксама ўсіх пасажыраў, якія ехалі разам з Фядутам і Мяцеліцай, але таксама безвынікова".