viasna on patreon

Гродзенскі абласны суд традыцыйна на баку раённага

2010 2010-12-03T12:08:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarchuk_zmicier.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Бандарчук

Дзмітрый Бандарчук

У Гродне 2 снежня адбылося паседжанне абласнога суда па скарзе Дзмітрыя Бандарчука, які не пагаджаўся з рашэннем Ленінскага раённага суда г.Гродна ад 10 лістапада бягучага году, дзе яго абвінавацілі ў вырабе і спробе распаўсюду газеты “Праўда Някляева”. Нагадаем, што Дзмітрый Бандарчук тады быў пакараны штрафам у памеры 20 базавых велічыняў.

Зараз суддзя Заяц, не задаволіў скаргу грамадска-палітычнага актывіста. Дзмітрый Бандарчук па-ранейшаму не лічыць, што ён штосьці парушыў, і будзе абскарджваць рашэнне абласнога суда у вышэйшых інстанцыях. “Калі ў нашай краіне магчыма пакараць чалавека за тое, што ён у нявызначаны час, у нявызначаным месцы, з невызначанай асобай вырабіў і распаўсюдзіў друкаваны матэрыял, у чым мяне абвінавачваюць і экзэмпляра якога няма нават у матэрыялах па справе, гэта сведчыць толькі пра тое, што ў нашай краіне ёсць судовыя ўстановы, але няма правасуддзя” – каментуе сітуацыю Дзмітрый Бандарчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства