viasna on patreon

Пракуратура Менска: інфармацыя праваабаронцы па справе “анархістаў” прынятая да ведама

2010 2010-12-14T12:27:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Пракуратура Менска паабяцала праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ўлічыць дасланую ім інфармацыю па крымінальных справах, узбуджаных супраць актывістаў анархісцкіх і антыфашысцкіх рухаў. Аднак, каб прымусіць пракуратуру адказаць на зварот па сутнасьці, давялося скардзіцца пракурору.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі нарэшце атрымаў адказ на свой зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі, які быў дасланы напрыканцы кастрычніка. У лісце ён заклікаў спыніць супрацьпраўныя дзеяньні і не дапускаць парушэньняў правоў чалавека пры правядзеньні расследваньня па крымінальных справах, узбуджаных супраць актывістаў анархісцкіх і антыфашысцкіх моладзевых рухаў ў нашай краіне.

Каб прымусіць пракурорскіх работнікаў выконваць свае непасрэдныя абавязкі праваабаронца быў вымушаны падаць скаргу аб парушэньні заканадаўства аб зваротах грамадзянаў гарадской пракуратурай і прыняць адпаведныя меры рэагаваньня на імя пракурора Менска.

Паколькі, на думку праваабаронцы, прычыны адмовы ў разглядзе зварота па сутнасьці Пракуратурай Менска патлумачаны былі размыта, без спасылкі на заканадаўчыя акты, якія рэгулююць канстытуцыйнае права грамадзян на звароты ў дзяржаўныя органы і ўлічваючы той момант, што  зварот адпавядаў патрабаваньням арт.7 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”, і вяртаньне звароту дадзеным нарматыўным актам не прадугледжанае, Алесь Бяляцкі прасіў пракурора Менска Мікалая Куліка прыняць адпаведныя меры рэагаваньня.

Толькі пасьля гэтага гарадская пракуратура ўсур’ёз разгледзела зварот праваабаронцы аб парушэньнях крымінальна-працэсуальнага заканадаўства пры ажыццяўленьні крымінальнага пераследу у адносінах групы грамадзян, якія прадстаўляюць анархісцкія і антыфашысцкія моладзевыя рухі.

6 сьнежня Алесю Бяляцкаму пісьмова паведамілі, што “прыведзеная інфармацыя прынятая да ведама і будзе ўлічаная ў ходзе пракурорскага нагляду пры дасудовай вытворчасьці па дадзенай крымінальнай справе”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства