Кантракты застануцца з намі
https://spring96.org./be/news/39291
2010
2010-12-15T16:44:53+0200
2010-12-15T16:44:53+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна мяркуе, што няма аб'ектыўных перадумоваў для кардынальных зменаў заканадаўства па кантрактнай форме наёму. Пра гэта міністр заявіла сёння падчас прамой тэлефоннай лініі.
Шчоткіна мяркуе, што працаўнікі і наймальнікі самі могуць вызначыць від працоўнай дамовы паводле тэрміну яго дзеяння. Як падкрэсліла міністр, заключэнне кантракта пры прыёме на працу і сёння не з'яўляецца абавязковым. Таму змены заканадаўства па гэтай частцы ў хуткім часе не запланаваныя.