Затрыманьні ў Маладэчне
Сёньня на кватэры актывіста штабу Андрэя Саньнікава
Аляксандра Абрамовіча супрацоўнікі міліцыі правядуць ператрус.
Пра гэта яму паведамілі ў міліцыі, калі адпускалі на волю пасьля затрыманьня.
Актывістаў Аляксандра Абрамовіча і Яўгена Каросьціка затрымалі позна ўвечары 15
сьнежня ў Маладэчна, калі тыя расклейвалі агітацыйныя матэрыялы за Андрэя
Саньнікава.
У міліцыі маладых людзей абвінавацілі ў парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня
тэрыторыі. Яўгена Каросьціка адпусьцілі праз 3 гадзіны, а Аляксандра Абрамовіча
трымалі 5 гадзін.
Таксама 15 сьнежня ў Маладэчне супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў
"Маладога фронту" Яўгена Каросьціка і Дзяніса Лазара, якія
расклейвалі агітацыйныя ўлёткі за кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага.
Нягледзячы на тое, што хлопцаў затрымалі каля стэнду "Выбары", іх
завезьлі ў пастарунак міліцыі і там склалі пратакол паводле артыкула 21.14
(парушэньне добраўпарадкаваньня тэрыторыі). Хлопцаў абвінавацілі таксама ў
закліках удзельнічаць у несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве.
Дзяніса Лазара і Яўгена Кароціка пратрымалі ў міліцыі 4 гадзіны і адпусьцілі а
2 гадзіне ночы.