viasna on patreon

Камп'ютары журналістак зноў зацікавілі сталічную пракуратуру?

2010 2010-12-16T10:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Пракуратура Мінска афіцыйна запытала ад УУС Гомельскага аблвыканкама матэрыялы расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, хаця следства прыпынена з мая гэтага года.
Пра гэта даведалася намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марына Коктыш, якая праходзіць адной са сведкаў па згаданай справе.

Пра гэта даведалася намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марына Коктыш, якая праходзіць адной са сведкаў па згаданай справе.

Паводле журналісткі, днямі яна гутарыла з начальнікам следчага аддзелу пракуратуры г. Мінска Сяргеем Івановым. Ён паведаміў, што да забранай у журналістак тэхнікі «ёсць пытанні» па нейкай іншай крымінальнай справе, не звязанай са «справай Каржа». Па якой — сп. Іваноў удакладніць адмовіўся. Як не адказаў і на пытанне, ці азначае гэта правядзенне дадатковай экспертызы.

На праясніў сітуацыі і прэс-сакратар сталічнай пракуратуры Сяргей Балашаў. У гутарцы з М. Коктыш ён толькі зняпраўдзіў распаўсюджаную напрэдадні інфармацыю пра ўзбуджэнне чарговай крымінальнай справы ў дачыненні да сайта «Хартыя-97». Па яго словах, «на гэты момант камп’ютарная тэхніка журналістак у пракуратуры г. Мінска не знаходзіцца, і ніякая экспертыза ў дачыненні да яе не прызначана».

Старшы дазнаўца Гомельскага абласнога УУС Аляксандр Пусеў, які вядзе следства аб паклёпе на І. Каржа, сказаў Марыне Коктыш, што матэрыялы справы з кастрычніка знаходзяцца ў Мінску, але ў звязку з чым іх запыталі — не ведае. У той жа час, ён запэўніў, што праводзіць якія-кольвек следчыя дзеянні — у тым ліку і даследаваць тэхніку журналістак — без ведама Гомеля пракуратура Мінска не мае права.

Цяпер Марына Коктыш плануе звярнуцца да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка ў надзеі праясніць сітуацыю — у прыватнасці, высветліць, дзе ж знаходзяцца камп'ютары, у звязку з чым да іх зноў узнікла цікавасць, што з імі збіраюцца рабіць і калі вернуць.

Нагадаем: Крымінальная справа паводле ч.2 арт.188 КК РБ была ўзбуджана 31.12.2009 старшым дазнаўцам УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандрам Пусевым па факце з’яўлення ў інтэрнэце паклёпу на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.

З канца лютага беларускіх журналістак Наталлю Радзіну, Марыну Коктыш, Ірыну Халіп, Святлану Калінкіну пачалі выклікаць на допыты, праводзіць у іх кватэрах і на працоўных месцах ператрусы, забіраць носьбіты інфармацыі. Найбольшую колькасць камп’ютараў — 8 — забралі ў рэдакцыі сайта «Хартыі-97».

У красавіку — маі адбывалася экспертыза забранай у журналістак тэхнікі. Пасля яе заканчэння ў канцы траўня Святлане Калінкінай вярнулі ноўтбук і камп’ютар яе сына (яшчэ адзін ноўтбук і камп’ютар па-ранейшаму застаюцца ў следства). Наталлі Радзінай, Марыне Коктыш і Ірыне Халіп тэхнікі не аддалі, далучыўшы яе да матэрыялаў справы ў якасці рэчавых доказаў.

29 красавіка высветлілася, што рэсурс «Хартыя-97» фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — па факце размяшчэння на сайце каментароў пад перадрукаваным з «Советской Белоруссии» артыкулам пра воінаў-«афганцаў».

Новое уголовное дело против журналистов?

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства