viasna on patreon

Ператрус на кватэры юрыста царквы «Новае жыццё»

2010 2010-12-24T14:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lukanin1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 снежня падчас ператрусу з кватэры юрыста мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» Сяргея Луканіна забралі ноўтбукі і носьбіты электроннай інфармацыі.

Луканін паведаміў 24 снежня, што тры супрацоўнікі упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці пачалі вобыск у 12.40. Юрыст спыніў размову па тэлефоне, атрымаўшы ад іх заўвагі, а пасля 14.20 перастаў адказваць па сваім мабільным тэлефоне.

Пастанова на правядзенне вобыску санкцыянавана намеснікам пракурора Мінска Мікалаем Куліком і падпісана старшым следчым упраўлення КДБ Дарашэвічам. Пасля вобыску Луканіну было прапанавана праехаць з супрацоўнікамі КДБ, каб даць адказы на пытанні ў якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатаф па факце падзей у Мінску 19 снежня (арт. 293 КК — масавыя беспарадкі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства