viasna on patreon

Працягваецца паляваньне на актывістаў (аднаўляецца)

2010 2010-12-27T09:38:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістку “Еўрапейскай Беларусі Вераніку Лазоўскую выклікаюць у КДБ на допыт 28 снежня ў якасці сведкі. Позву ёй перадалі праз суседзяў.  Позвы таксама ўручаныя сябру АГП Аляксандру Сцепаненка і актывістцы кампаніі “Гавары праўду” Вользе Бурневіч на 27 і 29 снежня адпаведна.

13-40. А 12-й гадзіне супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў кватэру ккардынатара моладзевай кампаніі "Грамадзянін" Мікіты Краснова. Самога Мікіты ў хаце не было.  Супрацоўнікі КДБ паказалі бацькам Мікіты пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні іх сына і дазвол сьледчага КДБ на ператрус. (Радыё Свабода)

13-20. Як стала вядома «Народнай Волі», толькі што пачаўся ператрус у кватэры кіраўніка перадвыбарчага штаба Андрэя Саньнікава, былога кіраўніка моладзевай арганізацыі «Зубр»Уладзіміра Кобеца. Пра гэта паведаміла жонка Уладзіміра Кобеца - Ульяна.  Сам Кобец змешчаны ў ізалятар КДБ.

У Барысаве сябру ініцыятыўнай групы кандыдата Андрэя Саннікава Змітра Бародку шукаюць супрацоўнікі Барысаўскага ГУУС.

Як паведамляе “Хартыя 97”, ператрус быў праведзены ня толькі на кватэры Бародкі, але і ў гаражы, дзверы якія ўзламалі супрацоўнікі МНС. Дагляд квтэры правялі і ў цешчы Змітра Бародкі, аднак нічога, што магло б зацікавіць праваахоўныя органы не знайшлі.

Актывіста Партыі БНФ, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Рыгора Кастусёва Уладзіміра Шульжыцкага са Смаргоні выклікалі сёньня на допыт у Менск.

У Віцебску, сябру ініцыятыўнай групы Саннікава, Улада Варанецкага, выклікалі ў дэканат універсітэта. Там яго чакаў супрацоўнікі КДБ, які запрапанаваў маладзёну адмовіцца ад палітычнай дзейнасці ўзамен на аднаўленне ў навучальнай установе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства