viasna on patreon

У Аляксандра Лукашэвіча шукалі сьляды падрыўной дзейнасьці

2010 2010-12-28T10:47:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі КДБ ўвечары 27 сьнежня прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.
Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", былі канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі, папяровыя нататнікі, кампакт-дыскі. Бацькам Аляксандра распавядалі, што іх сын займаецца "падрыўной дзейнасцю ", распытвалі пра жонку Аляксандра, аб маёмасьці ў Варшаве. Пакінулі выклік на допыт да следчага КДБ А.В. Волкаву, які з'яўляецца і следчым ў Міхалевіча. Кіраваў ператрусам падпалкоўнік КДБ Віктар Асташонак.
Дададзім, што Аляксандр Лукашэвіч вучыцца ў Польшчы і ў цяперашні час знаходзіцца ў Варшаве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства