viasna on patreon

Святлану Калінкіну зноў вазілі ў КДБ на допыт

2011 2011-02-01T09:21:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шэф-рэдактара газеты «Народная воля» Святлану Калінкіну сёння з працы забралі на допыт у КДБ. Прыкладна а 16-й гадзіне ў рэдакцыю прыйшоў малады чалавек у цывільным, які сказаў, што ён да Святланы Калінкінай і павінен перадаць ёй нейкі «матэрыял» асабіста ў рукі.

Паколькі журналісткі ў гэты час не было ў рэдакцыі, малады чалавек чакаў на вуліцы. Каля 17.30 Святлана пад’ехала да офіса, дзе яе і «перахапілі» —  уручылі павестку на допыт. Паводле паперы, яе выклікаў следчы Фетысаў, які ўжо дапытваў яе 14 студзеня як сведку па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

- Гэта ўсё працягваецца расследванне падзей 19 снежня, дзейнасці кандыдатаў, камандаў кандыдатаў. І напэўна таму што, хаця я не працавала ні ў адной з каманд, і ні на аднаго з прэтэндэнтаў на прэзідэнцую пасаду, але зразумела многіх актыўных людзей у нашай краіне ведаю, і ў тым ліку тых, хто ўдзельнічаў у кампаніі. Я думаю, што менавіта з гэтым у першую чаргу звязана цікавасць да маёй персоны. Неяк трэб іма сваю гэтую справу ляпіць і нашываць туды самых розных дакументаў, і таму выклікаюць. Трэба, ні трэба - усё адно выклікаюць.

Святлана Калінкіна вярнулася ў рэдакцыю каля 20.00 і сказала, што гэта зноў быў допыт на тую ж тэму. Ніякіх падрабязнасцяў яна паведаміць не можа, бо яшчэ раней з яе ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Рэдакцыя "Народнай волі" нагадвае, што на плошчы Незалежнасці 19 снежня Святланы не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства