У Дзьмітрыя Вуса ў КДБ забралі пашпарт
15 сакавіка былога кандыдата ў прэзыдэнты
Дзьмітрыя Вуса тэрмінова выклікалі ў КДБ да сьледчага і ўзялі зь яго падпіску
пра нявыезд.
"Вось якраз зараз знаходжуся ў КДБ. Ужо забралі пашпарт, афармляюць
пастанову аб зьмене меры стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Ня ведаю, з чым
гэта зьвязана. Абвінавачаньне ня выставілі, застаюся падазраваным", —
паведаміў карэспандэнту "Свабоды" праз тэлефон Дзьмітры Вус.
У студзені пасьля аднаго з допытаў Дзьмітры Вус расказаў журналістам, што яго
схіляюць даць паказаньні супраць Мікалая Статкевіча, нібыта той арганізоўваў
масавыя беспарадкі 19 сьнежня. «Пакуль я заставаўся на плошчы, такога ня
бачыў», — казаў Дзьмітры Вус.
Дзьмітры Вус быў затрыманы 20 сьнежня і на наступны дзень вызвалены. Паводле
справы 19 сьнежня экс-кандыдат у прэзыдэнты праходзіць у якасьці падазраванага.