viasna on patreon

Кіраўніка Міжнароднай місіі маніторынгу правоў чалавека высылаюць з Беларусі

2011 2011-03-17T08:59:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/yurau1.jpg

16сакавіка ў 21.05 на кватэру па вуліцы Чырвонай у Мінску, якую займалі сябры Міжнароднай назіральнай місіі па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі прыйшлі міліцыянты. Яны запатрабавалі пусціць іх, матывуючы гэта тым, што, паводле іх звестак, у памяшканні падоўгу жывуць замежныя грамадзяне. Праваабаронцы пускаць іх адмовіліся, паколькі міліцыя не мела адпаведнага ордэра.

Як расказалі НН праваабаронцы, кіраўнік місіі Андрэй Юраў выйшаў да міліцыянтаў на лесвічную пляцоўку. Пасля дзесяціхвіліннай размовы яму паведамілі, што ён «знаходзіцца ў спісах неўяздных у Беларусь». Юрава адвезлі ў РУУС Савецкага раёна для наступнай дэпартацыі ў Расію.

У кватэры-офісе цяпер знаходзяцца чатыры сябры місіі — грамадзяне Расіі і Украіны. Іх спробы звязацца з консульствам РФ, каб высветліць пазіцыю па гэтым пытанні, пакуль безвыніковыя.

Гэта не першы выпадак, калі сяброў Міжнароднай назіральнай місіі дэпартуюць. Нагадаем, 9 сакавіка украінскі праваабаронец Максім Кіцук, быў зняты з цягніка«Кіеў-Мінск». Супрацоўнікі Гомельскага памежнага атрада паведамілі яму, што яго прозвішча значыцца ў базе дадзеных Памежнай службы з пазнакай «Уезд забаронены». Кіцука дэпартавалі назад ва Украіну.

* * *

Міжнародная назіральная місія па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі пачала працу ў Мінску 27 снежня. Яны была створаная прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый краін АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Дзейнічае па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які яднае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін АБСЕ. Ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў абароны праваабаронцаў і забеспячэння іх прафесійнай дзейнасці. Падкрэслівае, што правы чалавека з’яўляюцца прадметам наўпростай і законнай заклапочанасці міжнароднага грамадзянскай супольнасці і заклікае, каб улады Беларусі трымаліся ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сферы правоў чалавека, а дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ, у адпаведнасці з прынцыпамі АБСЕ, — кантралявалі выкананне гэтых абавязальніцтваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства