viasna on patreon

Яшчэ 9 еўрапейскіх краін далучыліся да візавых санкцый супраць Беларусі

2011 2011-03-03T16:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сярод іх – Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.

Яшчэ 9 еўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у ЕС, далучыліся да візавых санкцый Еўрасаюза супраць беларускіх чыноўнікаў, журналістаў і суддзяў, паведамляе прэс-служба Высокага прадстаўніка ЕС па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан. Сярод іх – Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Ліхтэнштэйн і Нарвегія. Турцыя, якая з’яўляецца краінай-кандыдатам на ўступленне ў ЕС, у гэтым спісе, прынамсі, пакуль няма.

Нагадаем, рашэнне пра ўвядзенне візавых санкцый прыняў Савет міністраў ЕС 31 студзеня. У спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны Еўрасаюза, трапілі 157 чалавек, якія, па меркаванні еўрапейскіх палітыкаў, адказныя за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства