viasna on patreon

Атрошчанкава перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку

2011 2011-03-25T13:47:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/atroshankau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Атрошчанкаў

Аляксандр Атрошчанкаў

Пра гэта жонка журналіста даведалася, калі прынесла Аляксандру Атрошчанкаву перадачу ў СІЗА КДБ. Дар'і Корсак паведамілі, што прэс-сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава перавялі ў сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Валадарскага.

Аляксандр Атрошчанкаў, якога прысудзілі да 4 гадоў калёніі строгага рэжыму за прысутнасьць на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ў якасьці журналіста, цяпер чакае вынікаў абскарджаньня прысуду. Дата судовага разгляду ягонай касацыйнай скаргі яшчэ нават не прызначаная.

Як паведаміла Дар'я Корсак сайту charter97.org, у бліжэйшы час Атрошчанкава могуць адправіць у калёнію пад Віцебск – «Віцьба-3». Там адбываў пакараньне ў свой час Аляксандр Казулін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства