viasna on patreon

Le Monde: Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі

2011 2011-03-29T11:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль увага Захаду прыцягнутая да рэвалюцый ў арабскім свеце, дыктатура ў Беларусі яшчэ больш раскручвае механізм рэпрэсій.

Заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, 24 сакавіка наведаў Парыж, заклікаў французскі МЗС прыняць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, піша Le Monde.

Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека ў бліжэйшы час мае намер апублікаваць даклад аб рэпрэсіўных акцыях уладаў Беларусі. Па словах кіраўніка місіі FIDH ў Беларусі Сашы Кулаевай, «навіной сталі рэпрэсіі ў дачыненні да адвакатаў, якія абараняюць затрыманых, у прыватнасці, кандыдатаў ад апазіцыі». Яна адзначае, што «такога не было нават у савецкія часы».

21 сакавіка Еўразвяз дадаў 19 імёнаў да спісу са 158 беларускіх службовых асобаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ з-за іхняй датычнасьці да нядаўніх рэпрэсій. Аднак гэтыя меры, па словах старшыні «Вясны», «малаэфектыўныя». «Лукашэнка вельмі спалохаўся, - прыводзіць словы Бяляцкага выданне. - Як мы бачылі на прыкладзе Туніса і Егіпта, падобныя рэжымы могуць загінуць у любы момант. Перад выбарамі яму падалося, што свабода слова прывядзе да страты кантролю над грамадствам і ён спалохаўся».

Бяляцкі выступае за ўзмацненне жорсткасці санкцый эканамічнага парадку, каб задушыць рэжым і справакаваць ягоны распад. «У іх страўнік замест мозгу, - кажа пра беларускіх чыноўніках Бяляцкі. - Яны думаюць толькі аб прывілеях і міжнародных крэдытах. Калі з імі кажуць аб гуманістычных каштоўнасцях, у вачах у іх пуста».

На думку Бяляцкага, Еўразвязу варта разгледзець тры кшталты мер: спыненне прадастаўлення крэдытаў, адмова ад закупак зброі і пакупкі нафтапрадуктаў у Беларусі. «Калі дзейнічаць хутка, рэжым можа рухнуць у лічаныя месяцы», - лічыць праваабаронца.

Пры гэтым Le Monde піша са спасылкай на пэўныя крыніцы, што беларускія валютныя рэзервы амаль вычарпаныя, рэальны дэфіцыт бюджэту дасягае катастрафічных велічынь, над краінай навісла пагроза дэвальвацыі. «Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі», - цытуе выданне словы Сашы Кулаевай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства