У Мінгарсуд паступілі справы удзельнікаў "масавых беспарадкаў"
https://spring96.org./be/news/42330
2011
2011-04-01T08:15:52+0300
2011-04-01T08:15:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пракуратура перадала ў Мінскі гарадзкі суд справы яшчэ чацвярых удзельнікаў "масавых беспарадкаў".
Аляксандр Квяткевіч, Дзмітрый Буланаў,
Андрэй Пазняк і Арцём Грыбкоў абвінавачваюцца паводле ч.2 арт. 293 ("удзел
у масавых беспарадках").
Нагадаем, 31 сакавіка ў Мінгарсуд паступілі справы Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя
Уса і Аляксандра Класкоўскага, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі "масавых
беспарадкаў". А Класкоўскі, акрамя таго, у "Абразе прадстаўніка
ўлады" і “Самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы".