viasna on patreon

Вярнулі кампутар з садавіной на дадатак

2011 2011-04-04T13:20:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сьветлагорскі міжраённы аддзел Гомельскай управы КДБ вярнуў кіраўніку мясцовай арганізацыі партыі левых "Справядлівы сьвет" Сьвятлане Міхальчанцы сыстэмны блёк кампутара й DVD-дыскі, забраныя падчас ператрусу.

"Прывёз мне сыстэмны блёк і дыскі опэрупаўнаважаны КДБ Васіль Падаляк, ветлівы такі. Зьняў абутак у кватэры. І на дадатак перадаў мне садавіну", — паведаміла спадарыня Міхальчанка.

Ператрус у кватэры Міхальчанкі, былога пэдагога, дырэктара школы, быў зроблены 9 лютага. Сьвятлана Кандратаўна тады толькі што выпісалася са шпіталя. З-за хворай нагі ёй было цяжка хадзіць. Выглядае, што садавіну чэкіст перадаў, каб крыху згладзіць ранейшыя прыкрасьці.

19 сьнежня Сьвятлана Міхальчанка была ў Менску, але не на плошчы Незалежнасьці. Таму нічога не магла сьведчыць пра масавую акцыю пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства