Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд Аляксандру Атрошчанкаву
Заўтра, 5 красавіка Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд прэс-сакратара Андрэя Саннікава - Аляксандру Атрошчанкаву.
Разам з журналістам будуць разгледжаныя скаргі на прысуды Аляксандру Малчанаву і Зміцеру Новіку. Судовае паседжанне пачнецца ў 10.00 па адрасе вул. Дуніна-Марцынкевіча, 1/3.
Як паведаміла charter97.org жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар'я, у яе няма ніякіх надзей на справядлівае рашэнне суду. "Хлопцаў у залу суда не прывязуць", сказала Дар'я Корсак.
Зараз Аляксандр Атрошчанкаў ужо знаходзіцца ў калоніі "Віцьба-3" (Віцебскі раён).
Нагадаем, 2 сакавіка 2011 судом Фрунзенскага раёна Менска быў абвешчаны прысуд па адным з працэсаў па так званай крымінальнай справе аб "масавых беспарадках". Пад "масавымі беспарадкамі" улады маюць на ўвазе шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.
Суддзя Тацяна Чаркас на падставе сфабрыкаваных доказаў абвінавачвання вынесла загадзя вызначаны прысуд: журналісту Аляксандру Атрошчанкаву - 4 гады, Зміцеру Новіку - 3,5 года, Аляксандру Малчанаву - 3 гады пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
***
Даслаць ліст Аляксандру Атрошчанкаву можна па адрасе:
Атрошчанкаў А.С. ВК-3, пас. Віцьба, Віцебскі раён, Віцебская вобл. 210038