Дашкевіч дзякуе журналістам
https://spring96.org./be/news/42408
2011
2011-04-04T16:36:13+0300
2011-04-04T16:36:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыня "Маладога
Фронту" Зміцер Дашкевіч даслаў ліст падзякі незалежным журналістам, якія
асвяцілі праблему датычна перанаселенасці камеры, дзе ўтрымоўваўся хлапец.
Раней Дашкевіч пісаў, што
вымушаны сядзець у камеры, дзе ўтрымоўваецца 50 чалавек. Пасля агучвання
інфармацыі ў СМІ хлопца перавялі ў камеру, дзе знаходзяцца 4 чалавекі.
Нагадаем, Зміцер Дашкевіч быў прысуджаны да 2 год зняволення па абвінавачанні ў
злосным хуліганстве. Хлапец будзе знаходзіцца на Валадарцы да разгляду
касацыйнай скаргі.