viasna on patreon

Вінаградаву, Хамічэнка і Федаркевічу прад'явяць абвінавачваньне

2011 2011-04-05T10:24:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

4 красавіка сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму прад'явіла абвінавачваньні ўдзельнікам масавых беспарадкаў 19 сьнежня Дразду, Лобану, Сакрэту, Казакову па другой частцы 293 артыкула крымінальнага кодэкса ("масавыя беспарадкі»).

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Таксама прад'яўлена абвінавачваньне Мацукевічу, які "прызнаў сваю віну ў падбухторваньні удзельнікаў масавых беспарадкаў да сілавога пранікненьня ў Дом ураду і распальваньні агрэсіўнасьці натоўпу шляхам публічных заклікаў".

Астатнім удзельнікам масавых беспарадкаў – Вінаградаву, Хамічэнка, Федаркевічу – абвінавачваньне прад'явяць 5 красавіка.

Сьледзтвам устаноўлена, што дзеяньні абвінавачаных 19 сьнежня, якія суправаджаліся "зьнішчэньнем маёмасьці, былі накіраваны на супрацьпраўнае пранікненьне ў Дом урада шляхам нанясеньня пашкоджаньняў адміністрацыйнаму будынку дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне" кіраўніцтва справамі прэзыдэнта".

Таксама ў паведамленьні МУС гаворыцца, што сьледзтвам зьняпраўджана інфармацыя аб датычнасьці да праваахоўных органаў Федаркевіча і Хамічэнкі.

Названыя асобы ў бліжэйшы час будуць азнаёмлены з матэрыяламі крымінальных спраў, якія накіруюць у суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства