viasna on patreon

Паводле афіцыйных зьвестак, за зімнія месяцы 2006 года ў Віцебскай вобласьці скасаваная рэгістрацыя пяці грамадзкіх аб'яднаньняў

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў belngo.info, за зімнія месяцы 2006 года ў Віцебскай вобласьці скасаваная рэгістрацыя пяці грамадзкіх аб’яднаньняў. А зарэгістравала ўпраўленьне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - дзьве НДА. Абедзьве новыя структуры - гэта спартовыя арганізацыі, сядзібы якіх месьцяцца ў Віцебску.

НДА, ліквідаваныя па рашэньні абласнога суда, прадстаўлялі шырокі спэктар некамэрцыйнай дзейнасьці, гэта - віцебскае гарадзкое грамадзкае аб’яднаньне "Выратуйце нашыя душы", Асацыяцыя шматдзетных сем’яў горада Воршы, віцебскае дабрачыннае грамадзкае аб’яднаньне "Сябар", докшыцкае раённае таварыства пчаляроў-аматараў, віцебскі гарадзкі грамадзкі дабрачынны фонд сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі "Свабода".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства