viasna on patreon

Папярэджаньне за «незаконныя» набажэнствы

2011 2011-04-19T09:27:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

18 красавіка пракуратура Чыгуначнага раёну Гомеля вынесла афіцыйнае папярэджаньне кіраўніку і чатыром актывістам незарэгістраванай рэлігійнай супольнасьці аб недапушчальнасьці парушэньня закону.

КДБ перадало ў пракуратуру інфармацыю, што ў Гомелі незаконна дзейнічала рэлігійная супольнасьць Міжнароднай рады цэркваў эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН намесьнік пракурора Чыгуначнага раёну Дзьмітрый Дэбой. 

Праверка выявіла, што ў прыватным доме з мэтай распаўсюду ідэй арганізацыі былі арганізаваныя набажэнствы з удзелам вялікай колькасьці вернікаў, у тым ліку малалетніх. Актывісты арганізацыі праводзілі сустрэчы з грамадзянамі, распаўсюджвалі сваю друкаваную і відэапрадукцыю. Пры гэтым рэлігійная арганізацыя не прайшла ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю.

«Яе кіраўнік і актывісты патлумачылі, што ня лічаць патрэбным праходзіць рэгістрацыю. Пасьля праверкі ў пракуратуру паступілі шматлікія скаргі з розных краін, у якіх замежныя прыхільнікі ідэй арганізацыі патрабавалі спыніць яе перасьлед», — растлумачыў Дэбой.

Прэсьбітэр арганізацыі атрымаў папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня закону і дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пракуратура нагадала яму пра крымінальную адказнасьць. Адносна кіраўніка арганізацыі складзены адміністрацыйны пратакол, які накіраваны ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства