Плошча-2010: каго і дзе будуць судзіць (поўная інфармацыя)
Суды Менска на наступным тыдні будуць загружаныя разглядам крымінальных спраў па абвінавачваньні ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 года ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх. Сітуацыя па стане на 21 красавіка выглядае наступным чынам:
26 красавіка. 10-00. Суд Першамайскага раёна Менска. Крымінальная справа Зміцера Бандарэнкі, які абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).Суддзя Тацяна Рывінская.
27 красавіка. 11-00. Суд Кастрычніцкага раёна Менска. Крымінальныя справы Уладзіміра Хамічэнкі, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава. Суддзя Ала Булаш.
27 красавіка. 10-00. Суд Партызанскага раёна Менска. Крымінальныя справы Андрэя Саньнікава (ч.1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменкі. Судзьдзя Наталля Чацьвертакова.
5 траўня. 10-00. Суд Фрунзенскага раёна Менска. Крымінальныя справы Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанка і Сяргея Вазняка. (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
5 траўня. 10-00. Суд Маскоўскага раёна Менска. Крымінальныя справы Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Алега Федаркевіча (ч.2 ст.293 «Масавыя беспарадкі»). Суддзя Алена Шылько.
11 траўня. Суд Заводскага раёну Менска. Крымінальныя справы Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргей Марцалева (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Жана Брысіна.
11 траўня. 10-30. Суд Ленінскага раёну Менска. Крымінальныя справы Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава. Суддзя Людміла Грачова.