viasna on patreon

Віцебск: акцыя ў падтрымку палітзняволеных

2011 2011-04-25T10:50:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebska-akcija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 красавіка  ў Віцебску прайшла  акцыя ў падтрымку незалежнага журналіста Анджэя Пачобута і  палітычных зняволеных, экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уладзімера Някляева, Андрэя Саннікава і Віталя Рымашэўскага.

Падтрымаць палітзняволеных вырашылі актывісты Саюзу Палякаў на Беларусі. Паводле словаў аднаго з удзельнікаў, Барыса Лемава, акцыя знарок ладзілася напярэдадні Вялікадня, каб прыцягнуць увагу да праблемы палітычных зняволеных у Беларусі, і каб  кожны вернік  згадаў іх у сваіх малітвах.

Акцыя працягвалася з паўгадзіны,  за гэты непрацяглы час актывісты  паспелі раздаць мінакам некалькі дзесяткаў улётак пра лёсы палітвязняў. Потым да ўдзельнікаў падышоў міліцэйскі патруль, міліцыянты прыгразілі затрыманнем за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Чацьвёра пікетоўцаў – кожны з іх браў удзел у падобнай акцыі ўпершыню – пасля другога папярэджання супрацоўнікаў міліцыі палічылі за лепшае згарнуць плакаты і разысціся.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства