viasna on patreon

Замест “чарнобыльскага” пікета – вечарына

2011 2011-04-25T10:54:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія дэмакраты вырашылі не апускаць рукі пасля таго, як пікет на ўзгодкі Чарнобыльскай катастрофы не быў дазволены і правесці 25 красавіка тэматычную вечарыну ў офісе АГП.

- Мы даслалі пісьмовыя запрашэнні прадстаўнікам МНС, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, гарадской бальніцы, каб прынялі ўдзел у вечарыне. Пакуль адказу не атрымалі, але нават калі яны не згадзяцца, вечарына адбудзецца. Жадаючых прыйсці так шмат, што нам даводзіцца весці запіс, каб усім хапіла месца. Нашыя актывісты рыхтуюць даклады, улёткі па гэтай тэме, будзе цікава, - паведаміў Віктар Бузінаеў, старшыня бабруйскай суполкі АГП.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства