viasna on patreon

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Вялікаднем

2011 2011-04-25T11:16:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-backa-statkevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 красавіка баранавіцкія грамадскія актывісты Анжэла Камбалава, Уладзімір Гундар і Віктар Сырыца наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які з 19 снежня 2010 года ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту. Госці павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Вялікаднем, пажадалі моцнага здароўя, а затым пачаставалі яго святочным кулічом і дранікамі.

За кубачкам кавы гаварылі пра сёняшнія праблемы Беларусі, пра суд, які, магчыма, адбудзецца ў пачатку траўня. Затым разам чыталі апошні ліст Мікалая Статкевіча да родных. Дарэчы, у лістах Мікалай Статкевіч нічога пра сябе не піша, а больш просіць бацьку берагчы здароўе і спадзявацца на лепшае.

Віктар Паўлавіч Статкевіч хоча абавязкова прысутнічаць на судзе свайго сына.

“Праваабарончая хроніка”

Фота: у гасцях у Віктара Паўлавіча Статкевіча

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства