viasna on patreon

Чарнобыльская памяць: наведванне забруджаных рэгіёнаў, тэматычная вечарына, гадзіна смутку

2011 2011-04-26T11:03:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babrujsk-charn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская вобласць: паездкі па забруджаных рэгіёнах

Прадстаўнікі гомельскай кааліцыі АДС, аргкамітэту па стварэнні партыі БХД і моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» 25 красавіка зладзілі паездку па раёнах Гомельскай вобласці, найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адна група дэмакратычных актывістаў праехала па маршруту «Брагін-Хойнікі-Нароўля», іх калегі ў той час наведалі Карму, Чачэрск і Ветку. Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці ўсклалі кветкі да помнікам адселеным вёскам і ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.

Па словах актывіста Руху «За свабоду» Уладзіміра Кацоры, мэтай паездкі было азнаямленне з жыццём людзей у чарнобыльскіх раёнах, вызнаць, якія праблемы хвалююць мясцовае насельніцтва. «Улады перашкодаў не чынілі, толькі падчас амаль усей паездкі нас суправаджалі супрацоўнікі ДАІ ды здымалі на відэа невядомыя аператары ў цывільным. Пабылі мы і ў выселеных вёсках. Жыхары вёскі Сабалі Брагінскага раёна скардзіліся, што да іх вельмі рэдка прыязжае аўталаўка, і няма магчымасці дзяцей вадзіць у школу. У Брагіне мясцовая моладзь наракала на тое, што немагчыма знайсці нармальную працу», - падзяліўся ўражаннямі актывіст.

Невядомыя з відэакамерамі ды супрацоўнікі міліцыі і ДАІ не зводзілі вачэй і з апазіянераў, якія наведвалі Карму, Чачэрск і Ветку, прычым здымалі нават на некалькі камер, прынамсі, у Чачэрску. Падчас паездкі апазіцыянеры распаўсюджвалі сярод мясцовага насельніцтва інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя 25 гадавіне чарнобыльскай трагедыі.

У Чачэрску міліцыянеры прычапіліся да незалежных журналістаў Міколы Бянько і Юліі Сівец — намагаліся даведацца, з якой мэтай журналісты наведваюць Чачэрск і патрабавалі дакументы. Спачатку міліцыянеры сваю пільную ўвагу растлумачылі тым, што, маўляў, 11 красавіка ў Мінску быў тэракт. Потым сказалі, што падчас патрулявання заўважылі на цэнтральнай плошчы райцэнтра людзей, якія нешта чыталі. Спыталіся яны ў людзей: «Што вы чытаеце?», а людзі адказалі, што нехта распаўсюджвае ўлёткі. Міліцыянеры і кінуліся шукаць «вінаватых». Пасля праверкі пашпартоў журналістаў адпусцілі.

Ва ўдзельнікаў паездкі склалася такое меркаванне, што людзі, якія жывуць у забруджаных радыяцыяй раёнах, асабліва невялікіх вёсках, нікому не патрэбныя. Напрыклад, жыхары Барталамееўкі (адселенай вёскі ў Веткаўскім раёне) распавялі, што аўталаўка да іх не прыязжае, пенсіі атрымліваюць мізерныя — ад 350 да 450 тысячаў. «А каму мы будзем скардзіцца? Нікому мы не трэба, на нас ніхто і не глядзіць», - падсумавала мясцовая бабуля.

 

Бабруйск: Чарнобыльская тэматычная вечарына

У Бабруйску вечарам 25 красавіка ў памяшканні офіса мясцовай арганізацыі АГП адбылася тэматычная вечарына, прысвечаная 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства прынялі прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных арганізацый горада.

Падчас вечарыны прагучалі тры даклады, прысвечаныя розным аспектам наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Іх агучылі Людзміла Баева, Віктар Бузінаеў і Вольга Піманава. Актыўны ўдзел у абмеркаванні дакладаў прынялі ўсе прысутныя на мерапрыемстве. Сваімі ўспамінамі падзяліўся ўдзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, лідэр Свабоднага прафсаюза Міхаіл Кавалькоў. Кіраўнік мясцовай арганізацыі сацыял-дэмакратаў Уладзімір Чабан распавёў аб выніках сацыялагічнага апытання бабруйчан наконт аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Распавядае Алена Мядзведзева, каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” па гораду Бабруйску:

- Мерапрыемства прайшло вельмі добра, усе прысутныя прынялі самы актыўны ўдзел абмеркаванні, бо гэта праблема хвалюе ўсіх, аварыя на Чарнобыльскай АЭС закранула нас самым непасрэдным чынам і шмат у чым змяніла наша жыццё. Мне вельмі сумна, што ў нашай тэматычнай вечарыне не прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый аховы здароўя, МНС. Усім ім былі накіраваны пісьмовыя запрашэнні, але яны іх чамусьці праігнаравалі. Я думаю, што ім было б цікава паслухаць нашы меркаванні, паўдзельнічаць у дыскусіі.

Пасля заканчэння вечарыны па прапанове Алены Мядзведзевай многія з яе ўдзельнікаў наведалі Чарнобыльскую капліцу, дзе запалілі свечкі і прачыталі малітву ў памяць загінулых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (на фота).

 

Бяроза: гадзіна смутку

Бярозаўскія  актывісты вырашылі адзначыць 25-ую гадавіну Чарнобыльскай трагедыі правядзеннем гадзіны смутку. Зацікаўленыя людзі плануюць у 21 гадзіну сабрацца на гарадской плошчы і сесці на лаўках з запаленымі свечкамі ў руках. Людзі спадзяюцца, што гэта не супярэчыць закону і  рэакцыя ўладаў не будзе жорсткай.

У Бярозе гадзіна смутку на плошчы праводзіцца з 2000-га году. Перапынак быў зроблены толькі ў мінулым годзе, паколькі перад гэтым два гады запар затрымліваліся міліцыяй і былі пакараны ў судовым парадку кіраўнік Бярозаўскай раённай суполкі Партыі БНФ Сяржук Русецкі і журналістка Тамара Шчапёткіна.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства