viasna on patreon

Баранавіцкім украінцам адмовілі ў правядзенні пікета

2011 2011-04-26T11:44:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-stary-park.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыні аргкамітэту па стварэнні Баранавіцкага аб’яднання ўкраінцаў “Кабзар” Мікалаю Чарнавусу адмовілі ў правядзенні пікета 27-29 траўня, падчас агульнагарадскога свята “Баранавіцкая вясна”, на якім актывіст збіраўся праінфармаваць грамадзян горада ад адмове ў прадастаўленні памяшкання для рэгістрацыі арганізацыі.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў лісце, які Мікалай Чарнавус атрымаў 22 красавіка з гарвыканкаму за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама В.Аляксеева. У лісце паведамляецца, што згодна з рашэннем гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе з’яўляецца стары парк культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай. Мікалай Чарнавус хацеў жа правесці пікет у цэнтры горада, дзе гарвыканкам звычайна дазваляе правядзіць масавыя мерапрыемствы праўладным арганізацыям, найперш БРСМ.

Нягледзячы на тое, што ў старым парку цяпер адбываюцца рамонтныя работы (на фота) і тут амаль няма людзей, тым не менш, Мікалай Чарнавус падаў новую заяўку на правядзення там пікета.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства