viasna on patreon

Гомельскім «левым» дазволены мітынг на Першамай

2011 2011-04-27T09:56:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упершыню за апошнія амаль сем гадоў, з восені 2004 года, Гомельскі гарвыканкам дазволіў правядзенне ў горадзе мітынга апазіцыі, запланаванага на 1 мая, у дзень салідарнасці працоўных. Пра гэта паведаміў на акцыі, прысвечанай 25 гадавіне чарнобыльскай трагедыі, старшыня абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзмір Сякерка. Ён быў заяўнікам мітынгу і выканаў усе патрабаванні гарвыканкаму, прапісаныя ў рашэнні: заключыць дамовы з міліцыяй — аб ахове грамадскага парадку, камунальнымі службамі — аб уборцы тэрыторыі, і «хуткай» — аб медыцынскай дапамозе. «Усе дамовы мы заключылі, прычым аказалася, што каштуе гэта больш за мільён рублёў, толькі міліцыя за свае паслугі запатрабавала 680 тысяч. Зараз мы правядзем інфармацыйную кампанію — каб жыхары Гомелю ведалі пра мітынг і маглі прыняць у ім удзел», - распавёў Уладзімір Сякерка.

З 2004 года у горадзе не дазваляліся масавыя мерапрыемствы, ініцыятарамі якіх выступалі прадстаўнікі палітычных партый.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства