viasna on patreon

“Неверагодныя прыгоды” немцаў у Беларусі завершацца дэпартацыяй

2011 2011-04-27T10:26:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакараныя 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менска штрафамі грамадзяне Германіі Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвідэ Хансэн, Ян Хендрык Кроп, Катрын Хайнрых і грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска пасьля суду былі ізноў дастаўленыя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе правялі другую ноч.

Як стала вядома праваабаронцам, сёньня ў першай палове дня будзе вынесенае рашэньне аб іх дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на пэўны тэрмін. Верагодна ўвечары іх пад канвоем даставяць на чыгуначны вакзал і пасадзяць на цягнік да Варшавы.

Нагадаем, што 25 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12 ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. І[ абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафамі ў памеры 700 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства