viasna on patreon

Суды за Плошчу: Някляеў, Рымашэўскі, Дзмітрыеў, Фядута, Палажанка, Вазняк (працяг)

2011 2011-05-05T17:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niakliaeu1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў. Фота Радыё Свабода

Уладзімір Някляеў. Фота Радыё Свабода

Cёньня ў  судзе Фрунзенскага раёна Менска пачаўся разгляд  крымінальных спраў Уладзіміра Някляева,  Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанка і Сяргея Вазняка, якіх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўкцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Максімальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу – да 3 гадоў зняволення.

10-20. Суддзя па справе Жанна Жукоўская. Дзяржаўны абвінаваўца Кажэўнікаў.

У судовай зале – амбасадары Польшчы, Літвы, часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан. У суд не патрапілі некалькі дзесяткаў чалавек. Яны ў калідоры і на вуліцы.

12-00. На судзе адвакат Букштынаў вылучыў хадайніцтва аб змене меры стрымання для Уладзіміра Някляева, аднак суддзя Жукоўская адхіліў хадайніцтва. Затым Някляеў папрасіў суд спыніць разгляд справы з-за таго, што адсутнічае склад злачынства. Суддзя адмовілася задаволіць хадайніцтва Някляева і спыніць разгляд справы.

14-35. Пасьля перапынку, у 14-00 пачаўся допыт Сяргея Вазняка.

Апошнім у гэты дзень  пачалі дапытваць Аляксандра Фядуту. Ён заўважыў, што мае пытаньні да выстаўленых яму абвінавачваньняў. У першую чаргу да атаясамленьня кампаніі ГП і выбарчай кампаніі Някляева. Фядута лічыць, што гэта розныя кампаніі, і ў судзе нельга разглядаць дзейнасьць кампаніі «Гавары праўду!»: «Усё тое, што рабілася падчас выбарчай кампаніі Някляева, фінансавалася выключна з выбарчага фонду».

Фядута таксама папрасіў разьдзяліць дзейнасьць ГП і дзейнасьць выбарчага штабу Някляева: «На Плошчу людзі прыйшлі не для таго, каб падтрымаць эканамічныя санкцыі. І я, і Някляеў заўсёды выступалі супраць санкцыяў. А зараз нас абвінавачваюць у тым, што мы іх дамагаліся».

Фядута заўважыў, што абвінавачваньне дапусьціла шэраг памылак (у прыватнасьці ён не выступаў у эфіры БТ і ня мог людзей клікаць на Плошчу).

Суддзя абвесціла перапынак да 10 гадзін раніцы 6 траўня.

* * *

10-10. Другі дзень працэсу распачаўся з заслухоўвання паказанняў экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталія Рымашэўскага. У судовай залі прысутнічаюць калі 15 маладых людзей.

Як паведамляе “Наша Ніва”, на ўваходзе ў залу суда ў журналіста Радыё “Свабода” Алега Груздзіловіча забралі маленькую камеру, матываваўшы гэта тым, што здымкі былі дазволеныя толькі ў чацвер. Разам з тым у зале суда знаходзіцца здымачная група БТ з вялікай камерай, якая свабодна здымае падзеі ў зале.

Экс-кандыдата у прэзідэнты Удадзіміра Някляева трымаюць у асобным пакойчыку.

Пасьля перапынку ў судзе паказаньні далі  Андрэй Дзмітрыеў, Наста Палажанка, Уладзімір Някляеў.

16:35
Самаадчуваньне Аляксандра Фядуты не палепшылася. Спадар Фядута папрасіў судзьдзю працягнуць разгляд справы ў яго адсутнасьць. Судзьдзя Жукоўская пасьля кансультацый з пракурорам і адвакатамі абвясьціла яшчэ адзін перапынак і паведаміла, што па Фядуту прыедзе брыгада хуткай дапамогі.

16.40 У судзе абвяшчаецца перапынак да 10-й раніцы 10 траўня.Фядуту шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства