viasna on patreon

Ута Цапф не патрапіла ў Беларусь

2011 2011-05-12T08:03:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uta-zapf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ута Цапф

Ута Цапф

Старшыня спецыяльнай рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Ута Цапф не змагла патрапіць на судовы працэс над экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам. 10 мая яна дведалася пра адмову ў атрыманні беларускай візы.

Пра гэта “Белпартызану” паведаміла дачка Мікалая Статкевіча - Кацярына, якая выступіла на пасяджэнні фракцыі СДПГ (SPD) Бундэстага Германіі.

Кацярына Статкевіч: “Пасля майго выступлення таксама выступіла Ута Цапф, падтрымала мой выступ і распавяла пра тое, што яна не зможа ўдзельнічаць назіральнікам на працэсе за маім бацькам, бо ёй 10 мая канчаткова адмовілі ў беларускай візе".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства