viasna on patreon

Следства па крымінальнай справе Андрэя Пачобута скончана

2011 2011-05-12T11:20:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Стала вядома, што сёння, 12 траўня, гарадзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту афіцыйна паведамяць пра заканчэнне следства па крымінальнай справе. Нагадваем, што публіцыста вінавацяць за яго крытычныя артыкулы ў асабістым блогу і польскай “Gazece Wyborczej” адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 368 – частка 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 367 – частка 1 (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Далей пойдзе працэс азнаямлення са справай. Не выключана, што ўжо ў бліжэйшы час можа пачацца судовы працэс. Андрэй Пачобут за кратамі ўжо больш месяца – быў змешчаны ў турму 6 красавіка бягучага году. Тым часам у Гродне незарэгістраваным “Саюзам палякаў у Беларусі” створаны камітэт у дапамогу сям’і Андрэя Пачобута, які мае на мэце матэрыяльнаю падтрымку блізкіх журналіста.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства