viasna on patreon

Барысаўская арганізацыя АГП аспрэчвае правамоцнасць снежаньскага ператрусу

2011 2011-05-13T01:19:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasnaperatrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У скарзе, накіраванай у Мінскую абласную пракуратуру, змяшчаецца просьба праверыць законнасць пастановы старэйшага следчага следчага аддзела УКДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці капітана юстыцыі Дарашэвіча А. В. аб правядзенні ператрусу ў офісным памяшканні гарадской арганізацыі АГП і законнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі АКР ГАМ Барысаўскага РУУС.

Ператрус быў праведзены 22 снежня 2010 г. У скарзе, якую падаў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў, указана, што «у ходзе правядзення ператрусу ў офісным памяшканні было канфіскавана 42 найменні прадметаў. Характар ​​вырабленай выемкі сведчыць аб тым, што мэты яе правядзення далёкія ад расследавання абставінаў крымінальнай справы. Канфіскацыі падвергнуліся такія прадметы, як бланкі актаў аб парушэнні выбарчага заканадаўства; розныя заявы, пратаколы па мінулым выбарчым кампаніям; інфармацыйныя матэрыялы, якія страцілі сваю актуальнасць і захоўваліся ў офісе толькі па прычыне іх несвоечасовай утылізацыі; два сцягі з афіцыйнай сімволікай зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь арганізацый - партыі АГП і прафсаюза РЭП». Канфіскаваная маёмасць да гэтага часу не вернута.

«Увогуле, сцягі, мабыць, самае каштоўнае з канфіскаванага, - тлумачыць Васільеў. - Тым не менш, я лічу, што самім фактам правядзення ператрусу, прычым, у адсутнасць членаў Барысаўскай арганізацыі АГП, былі парушаныя нашы правы. Вельмі спадзяюся, што абласная пракуратура разбярэцца ў сітуацыі, кіруючыся законамі Беларусі».

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства