viasna on patreon

Беларусь: грамадства ў небяспецы

2011 2011-05-16T09:36:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fidh-kino.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дакументальны 7 хвілінны інтэрнэт-фільм "Змрочная зіма ў Беларусі" выкрывае жорсткія рэпрэсіі, якія ўжываюцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да ўсіх дысідэнцкіх галасоў, якія выступілі з выкрыццём прэзідэнцкіх выбараў19 снежня 2010 года

Пасля апублікавання вынікаў выбараў каля 700 чалавек былі арыштаваныя і прысуджаныя да зняволення з-за таго, што яны выйшлі на мірную дэманстрацыю пратэсту супраць выбарчых парушэнняў, многія з іх былі жорстка збітыя. Сярод тых,  хто апынуўся ў зняволенні, сем кандыдатаў ад апазіцыі, а таксама палітычныя актывісты, незалежныя журналісты і праваабаронцы. Некаторыя з актывістаў былі прысуджаныя да неабгрунтаваных тэрмінаў пазбаўлення волі; офісы іншых актывістаў падвергнуліся шматразовым ператрусам з боку супрацоўнікаў службы бяспекі, без права на эфектыўную абарону ў судзе; усе яны апынуліся ахвярамі пастаянных пагроз з боку рэжыму. Прэзідэнт Лукашэнка заявіў на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў: "Давайце на гэтым скончым. Больш бязглуздай дэмакратыі ў краіне не будзе. [...] Будуць усе сядзець у турме па законе».

Сёння рэпрэсіі не слабеюць: два былых кандыдаты ў прэзідэнты - Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў - па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні ў СІЗА КДБ і пад хатнім арыштам. Некалькі адвакатаў, якія абараняюць актывістаў, былі пазбаўленыя ліцэнзій. Незалежным газетам "Наша Ніва" і "Народная воля" пагражае спыненне выданняў. Шасцёра журналістаў былі абвінавачаныя ў "масавым парушэньні грамадзкага парадку", а адзін з іх калег прысуджаны да чатырох гадоў турэмнага зняволення. Больш чым калі б тое ні было, праваабаронцы сёння падвяргаюцца перасьледу з боку рэжыму. Яны - пастаянная мішэнь для допытаў, ператрусаў і паклёпніцкіх кампаній, якія трансліруюцца часам на працягу дня па нацыянальных каналах тэлебачання.

Дакументальны інтэрнэт-фільм FIDH –  яркае сведчанне аб грамадстве, якое апынулася пад татальным кантролем уладаў, якія ўсімі сіламі спрабуюць здушыць любыя праявы дэмакратычнай актыўнасці.

Дакументальны інтэрнэт-фільм даступны для прагляду тут:

http://www.fidh.org/Belarus-Obschestvo-v-opasnosti



У бліжэйшы час будзе апублікаваны падрабязны даклад FIDH пра рэпрэсіі ў Беларусі.

FIDH

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства