А.Бяляцкі: дзяржава паставіць умоўна асуджаных пад жорсткі кантроль
Такім чынам кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў меркаваныя прысуды фігурантам справы Плошчы.
Пракурор патрабуе для Някляева 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.
Дзмітрыеву ён папрасіў 3 гады ўмоўна, Рымашэўскаму, Фядуту і Вазняку 2 гады
ўмоўна, Палажанцы — 1,5 года ўмоўна.
Бяляцкі: “Нават калі фіктыўна складуць на іх пратакол,
гэта будзе падставай перавесці умоўны вырак у сапраўдны. Любое адміністратыўнае
парушэнне будзе з’яўляцца сур’ёзнай падставай перавесці ўмоўнае пакаранне ў
сапраўднае. Я думаю, на гэты час яны будуць моцна абмежаваныя ў сваіх правах з
пагрозай рэальна патрапіць у калонію. Дзяржава ставіць іх пад жорсткі ўлік і
кантроль. Яны будуць вымушаныя адзначацца ў міліцыі, і участковы мае права і
заданне наведваць іх па месцы жыхарства, ажыццяўляць нагляд".
Еўрарадыё: І ў гэты час яны не здолеюць выязджаць за мяжу.
Бяляцкі: "Яны, на маю думку, будуць вымушаныя пытацца
дазволу, падаваць запыты ў наглядныя органы міліцыі. Трэба будзе атрымліваць
індывідуальныя дазволы на выезд. Так што фактычна так, яны пазбаўляюцца права
прынамсі актыўна выязджаць за межы Беларусі”.