viasna on patreon

Беларусь на мяжы дэспатызму

2011 2011-06-02T07:29:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная арганізацыя ў пытаньнях маніторынгу правоў чалавека Freedom House абнародавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных грамадзтвах у сьвеце.
Найгоршую ацэнку, што да датрыманьня палітычных і грамадзкіх правоў, атрымалі дзевяць краін, сярод якіх Лібія, КНДР, Туркмэністан ды Ўзбэкістан. Асобна была адзначаная кітайская правінцыя Тыбэт.
Беларусь арганізацыя занесла ў катэгорыю краін, якія знаходзяцца на мяжы найгоршай адзнакі. Другое месца ў сьпісе найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь падзяляе зь сямю краінамі і дзьвюма правінцыямі, сярод якіх – Куба, Кітай, Сырыя і Паўночная Асэтыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства