viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі ўхілілася ад ацэнкі

2011 2011-06-02T20:20:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruki-razvedzen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выказванні прэзідэнта “казёл” і “вашывыя” не ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства інфармацыі. Такі адказ атрымала каля двух дзесяткаў магілёўцаў ад намесніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка.

 

Нагадаем, што пасля выказвання 26 красавіка Аляксандра Лукашэнкі, у якім той абазваў Баррозу “казлом”, а кіраўніцтва Украіны ўпікнуў у ”вашывасці”, актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі сабраў два дзесяткі подпісаў і накіраваў іх на імя міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Ад апошняга актывіст намагаўся атрымаць тлумачэнні гэтым словам, а таксама высветліць, ці з’яўляюцца гэтыя словы прыдатныя ва ўзаемаадносінах простых людзей з прэзідэнтам Беларусі.

 

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ўсе падпісаўшыяся людзі атрымалі аднолькавыя адказы.

 

“Гэта я называю адпіскаю, - гаворыць праваабронца. - Гэтай адпіскай спадар Лапцёнак груба парушыў частку 2 артыкула 9 Закона “Аб звароце грамадзянаў”. Гэты артыкул называецца “Парадак разгляду зваротаў”. У частцы 2 гаворыцца, што “пісьмовыя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам), да кампетэнцыі якіх не адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах, у пяцідзённы тэрмін накіроўваюцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам) з уведамленнем аб гэтым грамадзян альбо па дадзеных зваротах грамадзян у пяцідзённы тэрмін дае адказ з тлумачэннем, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (да якой службовай асобы) ім неабходна звярнуцца. Паводле гэтай прававой нормы намеснік міністра Лапцёнак мусіў пераслаць ліст у адпаведны дзяржаўны орган, аднак гэтага не зрабіў. Са свайго вопыта я ведаю, што дзяржорганы такога высога ўзроўня заўсёды прытрымліваюцца гэтай прававой нормы,  а часам нават злоўжываюць ёй, у выпадку калі перасылаюць скаргі грамадзян тым, на каго людзі скардзяцца”, - гаворыць Барыс Бухель.

 

Праваабронца мяркуе, што намеснік міністра наўмысна парушыў закон, каб не згубіць сваю працу, бо неадважыўся пераслаць такі ліст у іншую дзяржструктуру кшталту Адміністрацыі прэзідэнта.

 

“Гэты адказ мы зараз аналізуем і думаем што з ім рабіць далей”, - гаворыць Барыс Бухель.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства